Пасля тыдня праліўных дажджоў у першы дзень жніўня само надвор’е спрыяла таму, каб традыцыйнае «Свята кветак» у Скідзелі прайшло адмыслова. Відаць, у самых прыгожых раслін на зямлі ёсць свая дамова з нябеснай канцылярыяй.
Дзіцячыя і дарослыя творчыя калектывы Скідзельскага гарадскога Дома культуры парадавалі гледачоў цікавай тэатральнай пастаноўкай пра таямніцы кветкавага каралеўства, сольнымі і танцавальнымі нумарамі, якія завяршыліся фестывалем фарбаў і танцавальна-забаўляльнай праграмай для дзяцей пад назвай «Каляровы рух».
Рамеснікі, якія вядуць гурткі пры Скідзельскім ГДК, прадставілі майстар-класы для ўсіх жадаючых. З вялікім задавальненнем дзеці разам са сваімі татамі і мамамі выраблялі лялькі з тканіны, выцінанкі, аксэсуары з саломкі, вучыліся тэхніцы малявання, складвалі букеты з «мора кветак», якія ахапкамі прынеслі са сваіх агародаў мясцовыя жыхары.
І ўсё ж галоўнымі героямі свята былі кампазіцыі, падзелкі і стравы з кветак, прадстаўленыя на конкурс пад назвай «Няхай распускаюцца кветкі». Уразілі сталы сям’і Любові Маскалюк, якая не прапускае ніводнага «Свята кветак». На гэты раз перамог яе зяць Уладзімір Савін у намінацыі «Кветкавая кухня», прапанаваўшы самую арыгільную страву ў выглязе кіта з кабачка. У намінацыі «Кветкавы крэатыў» вылучыўся юны
ўдзельнік конкурса Данік Гушча, які прадставіў набор апетытных зефірных ружаў і цюльпанаў. А ў намінацыі «Фларыстыка з душой» першае месца было падзелена паміж трыма ўдзельнікамі. Пераможцамі сталі Яўгенія Трухановіч з букетам «Ружовы настрой», Таццяна Гіня з вырабамі пад назвай «З юбілеем! » і Дар’я з Анастасіяй Мышко з букетам «Пяшчота». Прыгожы стол з кветкавых кампазіцый прадставіла Алена Кавальчук. Бадай што ў кожнага ўдзельніка конкурсу была хоць адна кветка, якая здзівіла. Таму ніхто не застаўся без салодкіх прызоў і сувеніраў.
Адметна, што ў гэты ж дзень пасля пэўнага перапынку зноў адчыніла дзверы Скідзельская гарадская бібліятэка, нагадаўшы аб сабе крэатыўнымі рознакаляровымі паштоўкамі з фотаздымкамі, вершамі пра скідзельскія славутасці і запрашэн
















