На фестывалі кнігі і прэсы, які разгарнуўся на плошчы Свабоды у Шчучыне падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, на працягу двух дзён госці маглі азнаёміцца з экспазіцыяй плакатаў-пераможцаў міжнароднага конкурсу патрыятычнага плаката моладзі краін СНД «Нам дарагі мір» і плакатаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 Там жа працавала тэматычная кніжная выстаўка «Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання», а таксама выстаўка газет, што выдаваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны партызанамі і падпольшчыкамі.